- АБ НАС
- ПРЫРОДА
- НАВУКА
- АХОВА
- ЭКАТУРЫЗМ
- ПАЛЯВАННЕ
- ПЛАТНАЯ РЫБАЛКА
- НАВIНЫ
- ЦЭНЫ
- КАНТАКТЫ
- ВЫТВОРЧАСЦЬ
- ІНТЭРНЭТ КРАМА
- 2024 - ГОД ЯКАСЦІ
- АБ НАС▼
- ПРЫРОДА▼
- НАВУКА▼
- АХОВА▼
- ЭКАТУРЫЗМ▼
- ПАЛЯВАННЕ▼
- ПЛАТНАЯ РЫБАЛКА
- НАВIНЫ
- ЦЭНЫ
- КАНТАКТЫ
- ВЫТВОРЧАСЦЬ▼
- ІНТЭРНЭТ КРАМА
- 2024 - ГОД ЯКАСЦІ
Вераўчаны парк
Вераўчаны парк
Парк ўяўляе сабой комплекс спецыяльна абсталяваных вісячых масткоў, рухомых пераходаў, вераўчаных перапраў у сасновым лесе на вышыні 4-6 метраў, якія злучаныя ў адзіны маршрут. Траса маршруту з нарастаючым узроўнем складанасці ўключае ў сябе 17 этапаў.
Траса падзелена на дзве часткі: "Малая Мядзведзіца" (да 10-ого этапу) і "Вялікая Мядзведзіца" (поўны шлях). На 10-ым этапе ў наведвальнікаў парку, не ўпэўненых у сваіх сілах, ёсць магчымасць сысці з дыстанцыі па вяроўцы на блок-роліку. Астатнія працягваюць пераадольваць этапы больш высокага ўзроўню складанасці. Напрыканцы трасы гасцей чакае захапляльны амаль 40-метровы спуск.
У непасрэднай блізкасці знаходзяцца гасцініца "Сергуч", Музей прыроды, Дом экалагічнай асветы, вальеры з дзікімі жывёламі «лясной заапарк» і экалагічная сцежка «па лясной запаведнай сцежцы».
Да пачатку праходжання трасы наведвальнікі праходзяць інструктаж і распісваюцца за захаванне тэхнікі бяспекі.
Кошт аднаго праходжання трасы "Вялікая Мядзведзіца" ў вяровачным парку "лясныя забавы" - 10,00 бел.руб.
Кошт аднаго праходжання трасы "Малая Мядзведзіца" ў вяровачным парку "лясныя забавы" - 7,00 бел.руб.
Падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца па тэлефоне + 375 2132 26318 (турыстычны аддзел), + 375 2132 26313 (Музей прыроды)